Скарынаўскі музей у Лондане падрыхтаваўся да «Ночы паэтаў»

Культура
Турэмная вопратка Наталлі Хершэ. Фота: фэйсбук бібліятэкі-музея імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Сёлета спаўняецца 85 гадоў, як у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам было расстраляна 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў.

Імпрэзу «Ноч паэтаў» плануецца правесці па ўсім свеце, сваё мерапрыемства па ўшанаванні памяці загінулых можна дадаць на супольную мапу праз адмысловую форму.

Беларуская бібліятэка-музей імя Францыска Скарыны ў Лондане на дадзены момант на мапе не пазначана, але да «Ночы паэтаў» цалкам падрыхтаваная. Пра гэта распавёў даследчык Аляксей Ластоўскі, які выклаў у фэйсбуку серыю фотаздымкаў з выставы «Няскораныя». Імпульсам да стварэння гэтай выставы стала перадача музею турэмнай вопраткі Наталлі Хершэ, а музей ужо меў свой унікальны экспанат – лагерную робу Ларысы Геніюш. Дадаліся асабістыя рэчы вязняў Гулагу, кнігі забітых у 1930-я, лісты і апісанне гісторый сучасных палітвязняў.

Скарынаўскі музей у Лондане падрыхтаваўся да «Ночы паэтаў»
Лагерная роба Ларысы Геніюш. Фота: фэйсбук Аляксея Ластоўскага.

Гэта выстава «пра турму і зняволенне – як пастаяннае выпрабаванне для беларускага нацыянальнага руху – піша Аляксей Ластоўскі. – Калі падумаць, то мала хто з беларускіх дзеячаў пазбег турмы і лагераў, а многія і загінулі ў сталінскіх чыстках. Час мінае, а вось пагроза зняволення як была, так і застаецца. Чорная хмара так і не абмінае наш край».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: