На еўрапейскай біенале «Маніфеста-14» беларускія і ўкраінскія ўдзельнікі ладзяць сваю праграму

Культура

На еўрапейскай біенале «Маніфеста-14», якая сёлета праходзіць у сталіцы Косава Прышціне, Antiwarcoalition.art 29-30 кастрычніка правядзе двухдзённую праграму пад назвай «To appear is to matter».

Antiwarcoalition.art – гэта міжнародная платформа, створаная дзеячамі мастацтва з Беларусі і Украіны, якія былі вымушаны пакінуць свае краіны.

«Як сетка салідарнасці, Міжнародная кааліцыя дзеячаў культуры супраць вайны ва Украіне ў сваёй 2-дзённай праграме, распрацаванай для «Маніфеста-14», працягвае шукаць магчымыя шляхі супраціву ў розных каланіяльных кантэкстах і прасторах, пацярпелых ад вайны або ваеннага канфлікту і ад палітычнай нестабільнасці. Вайна разбурае стабільнасць, руціну і сувязі, што прыводзіць да складаных праблем, такіх як міграцыя і страта ідэнтычнасці»,паведамляюць арганізатары.

Двухдзённая праграма Antiwarcoalition.art будзе ўключаць прэзентацыі, дыскусіі, кінапаказы і майстар-класы.

«Маніфеста» – еўрапейскае біенале сучаснага мастацтва, якое пастаянна змяняе месца свайго правядзеня. Гэтым годам была выбрана адна з самых праблемных еўрапейскіх лакацый – сталіца ­Косава. Гэта зроблена невыпадкова: перад пачаткам кожнай біенале яе арганізатары праводзяць падрабязнае даследаванне абранага горада, каб ускрыць і адлюстраваць сацыяльныя і культурныя праблемы рэгіёна, і праз сучасныя формы мастацтва адшукаць шляхі іх вырашэння.

30 кастрычніка ­– апошні дзень працы «Маніфесты-14».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: