Прэмію Анемпадыстава атрымаў Анатоль Лазар за дызайн вокладкі «НЕрасстраляныя»

Культура
Кніга «НЕрасстраляныя». Фота: выдавецтва "Янушкевіч".

Пераможцам прэміі Анемпадыстава-2022 стаў за вокладку да кнігі «НЕрасстраляныя» (укл. С. Будкін, В. Жыбуль, выд. Янушкевіч, 2021) ­– паведамляе Беларускі ПЭН.

Кніга, да якой ён стварыў вокладку, утрымлівае 18 гісторый жыцця забітых у 1937 годзе беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі.
«НЕрасстраляныя” – гэта велічэзны і вельмі значны праект што да беларускай гісторыі і культуры. Гэты том мае быць у бібліятэцы сучаснага культурнага беларуса. А дзякуючы вокладцы яго прыемна браць у рукі і паважна трымаць на палічцы. Талент дызайнера ў тым, каб візуалізаваць годнасць, трагічнасць і шляхетнасць зместа. Гэта зроблена далікатна і філігранна праз моцную графічную абстракцыю, колер, шрыфт, кампазіцыю. Дасканалы праект у адпаведнай вокладцы, – адзначыла сёлетняе журы прэміі.

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.

Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: