У Вільні адкрываецца новая культурніцкая прастора CreateCulture Space

Культура
Фрагмент постэра новай культурніцкай прасторы.

11 лістапада ў Вільні па адрасе Karmelitų gatvė, 5 запрацуе новая культурніцкая прастора CreateCulture Space. Асноўным напрамкам яе дзейнасці будзе падтрымка беларусаў і беларусак.

Стваральнікамі новай прасторы з’яўляюцца CreateCulture Group на чале з арт-менеджаркамі Таццянай Штэйнбук і Надзеяй Ількевіч. Аб’яднанне мае на мэце падтрыманне прафесійнага росту творцаў, актывістаў, а гэтаксама супольнасцей беларускага культурніцкага і крэатыўнага сектараў.

У планах каманды стварэнне і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё беларускай культуры, дапамога тым, хто шукае месца і шляхі для реалізацыі сваіх ідэй, развіццё беларускіх супольнасцей. Ужо з першых дзён пасля адкрыцця ў прасторы пачне працаваць каворкінг для ўсіх, хто шукае месца для засяроджанай працы ва ўтульнай і крэатыўнай атмасферы.

Першыя два месяцы пляцоўка будзе працаваць у тэставым фармаце і збіраць зваротную сувязь ад наведвальнікаў і наведвальніц.

Для нас гэта вялікі і цікавы эксперымент, нават прыгода, дзе хутчэй будуць ups i downs, дзе будзе атрымлівацца нешта нечаканае. Мы ўсе эксперыментуем і робім наш праект прасторы разам, гэта сапраўды натхняе і дае шмат сіл, — зазначае дырэктарка CreateCulture Space Таццяна Штэйнбук.

— Хочацца стварыць тую прастору, дзе ўсе будуць адчуваць сябе бяспечна, дзе людзі не будуць баяцца выяўляць свае думкі, словы, ідэі. Гэта прастора для тых, хто не баіцца марыць і самае галоўнае — не баіцца ўвасабляць свае мары ў рэальнасць. І пэўна, што мы гатовы ва ўсім гэтым дапамагаць і вельмі хочам вакол сябе збіраць менавiта такіх людзей.

Адкрыццё культурніцкай пляцоўкі пройде ў фармаце Дня адкрытых дзвярэй (Open House). Час: 10:00-22:00.

Падпісацца на сацсеткі CreateCulture Space можна тут, тут і тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: