У Віцебску аднаўляюць старую сінагогу: да якасці работ ёсць пытанні

Культура
Любавіцкая сінагога падчас рэстаўрацыі. Фота: t.me/spadczyna

Руіны былой вялікай Любавіцкай сінагогі, пабудаванай меркавана ў 1904 годзе, знаходзяцца на віцебскай вуліцы Рэвалюцыйнай. З сярэдзіны чэрвеня распачаліся працы па яе аднаўленні.

У былой сінагогі няма статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але яна ўваходзіць у гістарычны цэнтр горада, а забудова ў ім знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Ад будынка захаваліся толькі сцены і фасад, часткова — перакрыцці. Аднак іх цяпер разбіраюць на цэглу.

Віцебскі партал vitebsk.biz надрукаваў расследаванне з каментаром віцебскага архітэктара Глеба Арлоўскага. «Франтон стаяў стагоддзе і не падаў. Яго трэба было ўмацаваць, а не зносіць, бо арыгінал нішто не заменіць. Калі рэканструкцыя сінагогі будзе ісці такімі метадамі і тэмпамі, то яе каштоўнасць як помніка архітэктуры кардынальна паменшыцца і застанецца толькі ў старой цэгле. Таму што, як бы ні збіралі разабраны будынак, нават з усімі дакладнымі замерамі, усё роўна зрабіць так, як рабілі будаўнікі да нас, не атрымаецца. Бо адзіная апраўданая мэта рэстаўрацыі – максімальнае захаванне архітэктурнага арыгінала, а гэта магчыма толькі з навукова абгрунтаванай, мінімальна неабходнай разборкай гістарычных канструкцый, архітэктурных элементаў».

Таксама архітэктар наракае на адсутнасць апублікаванага архітэктурнага праекта з відамі рэстаўрацыйных работ: «Даступнасць інфармацыі аб ходзе будаўніцтва дапамагла б гараджанам зразумець правамернасць тых ці іншых дзеянняў, зняць шэраг пытанняў і ажыццяўляць грамадскі кантроль за ходам рэканструкцыі».

Ёсць звесткі, што Любавіцкую сінагогу наведваў бацька Марка Шагала, які жыў на суседняй вуліцы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: