На выставе ў мінскім Палацы мастацтва паказваюць рэканструкцыю друкарскага станка эпохі Скарыны

Культура

У галерэі «Арт-Беларусь» (г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтва) працуе выстава «Шляхамі Скарыны», прысвечаная 500-годдзю выдання «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны (Вільня, 1522), экзэмпляр якой знаходзіцца ў карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».

На выставе, акрамя арыгінальнага экзэмпляра “Малой падарожнай кніжкі” з банкаўскага збору, дэманструюць факсіміле ўсіх гравюр Францыска Скарыны з іншых яго выданняў – 38 маштабных ілюстрацый, падрыхтаваных да друку Канстанцінам Вашчанкам і Аляксандрам Зінкевічам.

Акрамя таго, у экспазіцыі будзе прадстаўлена максімальна дакладная дзейная рэканструкцыя станка Францыска Скарыны, а таксама станкі і механізмы для друку XIX — пачатку XX стагоддзяў, а вялізная карта, створаная па матывах прататыпаў XVI стагоддзя, дазволіць убачыць маршрут вялікага падарожжа Скарыны па Еўропе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: