Беларускі Свабодны тэатр стаў лаўрэатам узнагароды Remake a World

Культура
Выступ арт-дырэктаркі Беларускага Свабоднага тэатра Наталлі Каляды на ўрачыстым вечары Фота: t.me/nicolai_khalezin

10 лістапада ў легендарным нью-ёркскім тэатры LaMama прайшоў гала-вечар LaMama Remake a World Gala 2022, на якім былі абвешчаныя сем калектываў і выканаўцаў, названых ганаровымі грамадзянамі свету, якія ўвасабляюць ідэі свабоды творчасці.

У ліку лаўрэатаў, ­– паведамляе Мікалай Халезін на сваім тэлеграм-канале, ­ – адзначаны Беларускі Свабодны тэатр, які атрымаў ганаровы статус «за наватарскую глабальную мадэль актывізму, якая аб’ядноўвае мастацкія, геапалітычныя, экалагічныя і праваабарончыя інтарэсы, выкарыстоўваючы ТЭАТР для стварэння Руху За дэмакратыю, правы чалавека і творчыя свабоды».

Таксама лаўрэатамі названыя: украінскі паэт Сяргей Жадан, амерыканскі грамадскі дзеяч Рычард Лейнер, балканска-амерыканская педагог Бека Вучо, філіпінская грамадская дзяячка Сесіль Гідотэ-Альварэс, калумбійскі танцоўшчык Альвара Рэстрэпа, паўднёвакарэйскі педагог у сферы мастацтва Дзюк Хьюнг Ю.

У сваім Пасланні да аўдыторыі арт-дырэктар тэатра LaMama Міа Ю напісала, што прадстаўнічае ганаровае журы сваім выбарам адзначыла мастакоў з усяго свету, чыя дзейнасць змяніла іх супольнасці.

Мікалай Халезін на гала-вечары прэзентаваў фрагмент сваёй новай п’есы «Generation Jeans. Part II» у кампаніі з легендарным амерыканскім ды-джэем і танцоўшчыкам Кевінам Эвіэнс.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: