У сеціве з’явілася аўдыякніга палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Культура
Скрын з сайта matskevich.org.

Гаворка пра аўдыяверсію апошняй на дадзены момант кнігі беларускага інтэлектуала — «Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці».

Кампанія па зборы сродкаў на аўдыякнігу Уладзіміра Мацкевіча, які зараз знаходзіцца за кратамі, была распачата яго аднадумцамі, калегамі і каляжанкамі яшчэ ўлетку. Учора на старонцы філосафа ў сацсетках з’явілася паведамленне, што праца над праектам скончана і зборнік эсэ цяпер даступны для праслухоўвання на платформе SoundCloud.

«Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе» — гэта зборнік эсэ сузаснавальніка Лятучага ўніверсітэта, які быў напісаны ў снежні 2019-га — студзені 2020-га. У ім аўтар аналізуе асновы грамадзянскай супольнасці і ролі ў яе развіцці і існаванні такіх з’яў, як грамадскае меркаванне, медыя і дзяржава. Таксама аўтар разбірае як суадносіцца грамадзянская супольнасць з нацыяй, разнастайнымі дзеяннямі і практыкамі грамадскага ўдзелу.

Кніга, па меркаванні філасофскага кола, дапаможа асэнсаваць тыя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2020 годе, а таксама актуальную сітуацыю.

Рэдактарам на праекце працаваў знаны культуролаг, публіцыст, актывіст Максім Жбанкоў.

“Голос” кнігі — вядомы акцёр-«купалавец» Алег Гарбуз.

Тэхнічная і юрыдычная арганізацыя — Нацыя Лідараў, анлайн-хаб для навучання і супрацоўніцтва.

«Слухайце, думайце, дзяліцеся кнігай!» — заклікае кампанія салідарнасці #философ_в_тюрьме.

Аўдыякніга вядомага аўтара публікацый аб палітыцы, культуры, трансфармацыі адукацыі даступна  тут.

Нагадаем, Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы ў сваёй кватэры 4 жніўня 2021 года. У лютым, праз паўгады зняволення, мысляр трымаў галадоўку 13 дзён з патрабаваннем перадаць яго справу ў суд і прызначыць дату судовага разбіральніцтва. Ён дамогся таго, што яго справа была зрушана з «мёртвай кропкі».

23 чэрвеня 2022 года Уладзімір Мацкевіч быў асуджаны на пяць гадоў калоніі.

Зараз філосаф знаходзіцца ў Папраўчай калоніі №17 у Шклове. У кастрычніку яго імя было дададзена ў спіс «экстрэмістаў» МУС.

У жніўні гэтага года сябры і калегі Уладзіміра Мацкевіча стварылі сайт беларускага інтэлектуала, дзе можна пазнаёміцца з ягонымі творамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: