Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Гедройця 2022

Главное

Сёння ў Варшаўскім універсітэце назвалі трох пераможцаў літаратурнай прэміі Ежы Гедройця.

І месца заняла кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» (Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021).

«Невядомы Менск. Гісторыя знікнення» – гэта першае навуковае даследаванне пра час і прычыны разбурэння Старога горада, яго загадкі, яго герояў і антыгерояў. Ніводнага артыкула, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэнне Старога горада – аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менска. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагоддзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зніклі без следу.

На цырымоніі ўручэння прэміі Сяргей Абламейка сказаў: «Гэта кніжка пра найвялікшую мару майго жыцця: я б вельмі хацеў убачыць калі-небудзь адноўленую забудову Замкавай гары і Нізкага рынку. І вельмі важна, каб людзі падзялілі гэтую думку.

Я лічу, што сёння беларуская культура дыхае на адно лёгкае. Другое лёгкае – матэрыяльны цывілізацыйны кантэкст – амаль знішчана, амаль выразана. І калі беларусы не адновяць гістарычныя цэнтры Менска, Горадні, Берасця, Полацка, Віцебска, Магілёва, Пінска і Наваградка, то так і будзем мы дыхаць на адно лёгкае».

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Гедройця 2022
Сяргей Абламейка. Фота: Еўрарадыё.

ІІ месца атрымала Вольга Гапеева з кнігай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Мінск, «Галіяфы», 2021).

ІІІ месца – у кнігі «Жэнька, каралева мышак» Валерыя Гапеева (Мінск, «Кнігазбор», 2021).

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Гедройця 2022

Прэмія Ежы Гедройця – найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу мастацкай ці дакументальнай прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёр – Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

Сёлета ў склад журы ўвайшлі: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Летась прэмію імя Ежы Гедройця атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».

На ўзнагароду прэтэндавалі кнігі, выдадзеныя ў 2021 годзе:

  1. Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая.
  2. Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць.
  3. Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак.
  4. Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі.
  5. Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном.
  6. Ганна Севярынец. Мая школа.

Сёлета ў конкурсе маглі ўдзельнічаць усе аўтары незалежна ад таго, ці перамагалі яны раней. Усё намінанты на прэмію ганаруюцца дыпломамі фіналістаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: