Фільмы «Бойка з ценем» і «Смеццевая галава» атрымалі ўзнагароды на фестывалі беларускага кіно «Бульбамуві»

Культура
Фэст "Бульбамуві" падчас прагляду конкурсу маладога беларускага кіно. Фота: facebook.com/bulbamovie.

Восьмая эдыцыя кінафестывалю беларускіх фільмаў «Бульбамуві» прынесла адзнакі двум фільмам маладых беларускіх аўтараў: дакументальнаму «Бойка з ценем» рэжысёркі Надзеі Родкінай і стужцы ў змешаным жанры ігравога і анімацыйнага кіно — «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі, паведамляе «Священный Белавуд».

Карціна Надзеі Родкінай «Бой з ценем» — гэта біяграфічны фільм-партрэт пра палітычнага эмігранта Дзіму, беларуса, які з’ехаў пасля збіцця і катаванняў у Польшчу. Герой працягвае падтрымліваць кантакт са сваякамі арыштаваных сяброў, баючыся за блізкіх. Нягледзячы на ўсе намаганні па стварэнні свайго польскага жыцця, Дзіму ўсё яшчэ даводзіцца змагацца з ценем мінулага.

Надзея Радкіна — маладая рэжысёрка, якая зараз вучыцца на факультэце кіна-і тэлерадыёвяшчання PWSFTviT у Лодзі. Яна таксама атрымала мастацкую адукацыю ў галіне выяўленчага мастацтва на факультэце Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне. «Бойка з ценем» — дэбютная карціна аўтаркі.

Фільмы "Бойка з ценем" і "Смеццевая галава" атрымалі ўзнагароды на фестывалі беларускага кіно "Бульбамуві"
Кадр з фільма «Бойка з ценем». Фота: tportmarket.com.

Рэжысёр Юрый Сямашка ўжо вядомы беларускай публіцы па іранічных і нешараговых ігравых і анімацыйных стужках «Невольник жести», «Как я был Генерал», «Больно не будет», «Ультракороткие истории», што дэманстраваліся на розных кінафэстах. «Смеццевая галава» — новы фільм маладога фільммейкера ў яго фірмовым стылі, які прыйшоўся па душы як гледачу «Бульбамуві», так адмыслоўцам Польскай дзяржаўнай фільматэкі.

Сюжэт «Смеццевай галававы» ў анатацыі падаецца так: «Сціплы зборшчык смецця знаходзіць галаву, якая выконвае жаданні».

Неўзабаве фільм аўтара можа быць выкладзены на яго Ютуб-канале.

VIII фестываль беларускіх фільмаў «Бульбамуві» адбыўся ў варшаўскім кінатэатры «Ілюзіён» з 18 па 20 лістапада. Форум сабраў у сваю праграму 25 стужак беларускіх кінематаграфістаў — як знаных беларускіх аўтараў, так і пачаткоўцаў. На яго пляцоўцы ладзіліся гарачыя дыскусіі пра будучыню беларускага кіно і пра тое, якім мусіць паўстаць беларускі кінематограф пасля падзей 2020 года і пачатку вайны ва Украіне. На большасці паказаў кінафорума назіраўся аншлаг.

Куратар праграмы адметнага фэсту-«партызану» — падзвіжнік беларускага кіно Януш Гаўрылюк.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: