Графіці Бэнксі ў Кіеве дапоўнілі невядомыя

Культура
Да і пасля "удасканалення". Фото: The Art Newspaper, Vladyslav Sodel/Fb

Вядомы брытанскі ананімны мастак стрыт-арту Banksy зрабіў сем графіці ў розных гарадах і пасёлках Украіны.


На адным з дамоў на Вялікай Жытомірскай вуліцы ў Кіеве ён пакінуў выяву браніраванага грузавіка, які вязе боегалоўку ў форме пеніса. Малюнак нядаўна быў «удасканалены» – паведамляе Suspilne.media. Фатаграфію графіці 20 лістапада выклаў у Facebook фатограф Уладзіслаў Содзель.

«Бэнксі пасля паляпшэння», – падпісаў здымак Содзель.

Бэнксі выкарыстаў за аснову намаляваны кімсьці на сцяне фалічны сімвал, дамаляваўшы да яго рускі ваенны аўтамабіль з літарай Z на кабіне. Невядомыя аўтары размясцілі побач украінскага казака, які трымае ў руцэ гіганцкі прэзерватыў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: