Заўтра адбудзецца анлайн-прэм’ера спектакля «Рамантычнасць» ад Купалаўцаў

Культура

У чацвер, 24 лістапада, Вольныя Купалаўцы ладзяць анлайн-прэм’еру свайго новага спектакля «Рамантычнасць» паводле Адама Міцкевіча ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

«24 лістапада грымне на нашым YouTube-канале – “Рамантычнасць” у пастаноўцы Мікалая Пінігінa далучаецца да купалаўскай анлайн-рэпертуару. Шчыра запрашаем!» – пішуць Купалаўцы ў сваім фэйсбуку.

Заўтра адбудзецца анлайн-прэм’ера спектакля «Рамантычнасць» ад Купалаўцаў
Сцэна са спектакля. Fb Купалаўцы.

Прэм’ера спектакля адбылася ў кастрычніку 2022 года ў Тэатры Польскім у Варшаве пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча. Пастаноўка стала вынікам летняй рэзідэнцыі, падчас якой Купалаўцы атрымалі магчымасць рэалізаваць пастаноўку новага спектакля.

У яго аснове – першы паэтычны зборнік славутага паэта, ураджэнца Беларусі Адама Міцкевіча. «Балады і рамансы» – гэта маніфест і пачатак эпохі польскага рамантызму і рамантызму наогул на землях колішняй Рэчы Паспалітай.

Час: 19.00 (час мінскі) Месца: YouTube-канал Купалаўцаў

На сцэне: Алег Гарбуз, Мікалай Стонька, Алена Сідарава, Святлана Зелянкоўская, Марта Голубева, Валянціна Гарцуева, Андрэй Дробыш, Віктар Манаеў, Ігар Сігоў, Зоя Белахвосцік, Яўгенія Кульбачная ды іншыя. Рэжысёр — Мікалай Пінігін. Святло — Мікалай Суркоў. Гукарэжысёр — Пётр Непагода.

 

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: