Зміцер Бартосік сёння прэзентуе новую кнігу ў Беларускім Доме ў Варшаве

Культура
Фота: facebook.com/events/932927241425550/?active_tab=about.

«Забіць упалмінзага» — так называецца новы твор беларускага барда і пісьменніка Змітра Бартосіка, аўтара славутай і ўганараванай прэміяй Гедройця кнігі «Быў у пана варабейка гаварушчы». Сёння, 24 лістапада, у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя last but not least выдання літаратара.

«Забіць упалмінзага» — трэцяя кніга Змітра Бартосіка ў серыі «Падарожжаў Свабоды» пасля папярэдніх: «Быў у пана верабейка гаварушчы» і «Клініка кітайскага дантыста». Тут, як і ў ранейшых творах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося.

«Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратавання рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый», — адзначаецца ў анонсе.

Трошкі болей інфармацыі пра кнігу дае Радыё «Свабода».

«На працягу дваццаці гадоў Зьміцер Бартосік езьдзіць па Беларусі ў пошуку праўдзівых сюжэтаў мінулага. Гэтым разам у рукі аўтару трапляюць дакумэнты Маладэчанскага абласнога суду (быў такі пасьля вайны), якія выпадковым чынам апынуліся ў адкрытым доступе. У свой час гэтыя дакумэнты скапіяваў гісторык Міхась Чарняўскі. Асноўныя артыкулы крымінальных справаў — антысавецкі „бандытызм“, антысавецкія паўстаньні, падпольле, агітацыя, погляды і настроі. Дзясяткі справаў — толькі малы фрагмэнт таго валу судовых працэсаў, што адбываліся ў былой Заходняй Беларусі.

Зьміцер Бартосік з дакумэнтамі ў руках выпраўляецца па адрасах колішніх падзеяў і часьцяком знаходзіць старажылаў, якія распавядаюць пра фігурантаў тых крыміналаў. „Не хацелі ўступаць у гасударства гэта“ — такі лейтматыў успамінаў і тлумачэньне ўчынкаў, за якія ўдзельнікі атрымлівалі па 25 гадоў турмы […]».

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Беларускім Доме ў Варшаве па адрасе: Kryniczna, 6, сёння, а 18:30.
Уваход — вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: