У Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане святкуюць стварэнне выдавецтва «Скарына» (Skaryna Press)

Культура
Скан сайта выдавецтва «Скарына» (Skaryna Press)

25 лістапада ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане адбудзецца вечарына з нагоды з’яўлення выдавецтва “Скарына” (Skaryna Press).

Першым выданьнем «Скарыны» стала кніга класіка ўкраінскай літаратуры Агатангела КрымскагаБэйруцкія апавяданьні” ў беларускім перакладзе Уладзіслава Гарбацкага. Перакладчык прыме ўдзел у вечарыне, разам з сябрамі рэдакцыйнай калегіі і старэйшай навуковай супрацоўніцай Нацыянальнай бібліятэкі Украіны Надзіяй Стрышанэць.

Арганізатары абяцаюць цікавую гутарку, продаж новых і старых кніг, куратарскі тур па выставе “Няскораныя”.

Выдавецтва «Скарына» створана ў 2022 годзе пры судзеянні Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны.

“Цягам стагодзьдзяў Лёндан быў адным з цэнтраў беларускага кнігадруку. Мы працягваем гэтую традыцыю”, –­ паведамляецца на сайце выдавецтва.

Уваход задарма, ахвяраванні на Скарынаўскую бібліятэку вітаюцца. Патрэбна рэгістрацыя!

Адрас: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: