Сёння 92 гады з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пісьменнік нарадзіўся ў Оршы, там жа вучыўся ў школе №3. Да Другой сусветнай вайны паспеў скончыць 3 класы сярэдняй адукацыі.
Да дня нараджэння пісьменніка ў гэтай школе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Уладзіміра Сямёнавіча, паведаміў у сваім фэйсбуку краязнаўца Віктар Лютынскі.
На дошцы на рускай мове паведамляецца, што школе прысвоена імя класіка беларускай літаратуры.
Унізе пададзены ўрывак беларускамоўнага верша Уладзіміра Караткевіча.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: