Ціханоўская звярнулася да беларусаў у гадавіну Слуцкага збройнага чыну

Новости
Сцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Крыніца фота: Вікіпедыя

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у 102-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну.

Нагадаем, 27 лістапада 1920 года жыхары Слуцкага павета ўчынілі антыбальшавіцкае паўстанне дзеля незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Была арганізаваная 1-я Слуцкая брыгада стральцоў БНР у складзе двух палкоў. Паўстанцы вялі баявыя дзеянні супраць бальшавікоў да 31 снежня 1920 года.

Публікуем зварот Святланы Ціханоўскай з нагоды памятнай даты.

«Сёння – дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі. Толькі 20-30 гадоў таму шырокаму колу беларусаў стала вядома пра Слуцкі збройны чын. Гэта важная частка нашай гісторыі. У 1920 годзе ў Слуцку ўзнялі паўстанне: беларусы хацелі абараніць сваё права жыць у Беларускай Народнай Рэспубліцы – у Беларусі, вольнай ад любой іншай улады, акрамя беларускай.

Гэта быў не «галодны бунт», якіх у тыя гады было шмат на аскепках Расійскай імперыі. Гэта быў рух, у якім і сяляне, і інтэлігенцыя абаранялі ідэю існавання Беларусі. Людзі, якія нават не былі прафесійнымі ваеннымі, змагаліся супраць значна большага войска. Яны не мелі шматгадовай падрыхтоўкі – але мелі годнасць і мэту жыць у сваёй вольнай краіне, а не быць часткай чужой імперыі.

Прайшло сто гадоў – але гісторыя паўтараецца. І мы мусім ведаць урокі гісторыі, каб не хадзіць па коле войнаў і крызісаў. Зараз прапаганда намагаецца схаваць гэтую дату. Бо Слуцкі збройны чын даказвае, што нашая нацыя самастойная, што беларусы могуць бараніць сваю незалежнасць. Калі вы, як калісьці я, не ведалі пра Дзень Герояў, пачытайце пра яго і распавядзіце сваім сябрам.

Бо гэта гісторыя пра тое, як нашыя суайчыннікі ўзялі на сябе адказнасць за тое, каб не быць ахвярамі – і быць сапраўднымі абаронцамі».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: