У Беларускім тэатры лялек ідуць рэпетыцыі новага спектаклю ў пастаноўцы Яўгена Карняга — фотафакт

Культура
Яўген Карняг. Крыніца фота: facebook.com/puppettheater.

Беларускі тэатр лялек у Мінску анансаваў новую пастаноўку беларускага рэжысёра Яўгена Карняга — «Проданный смех» паводле казачнай аповесці Джэймса Круса «Цім Талер, або Прададзены смех».

Нагадаем, што беларускі рэжысёр, вядомы яскравымі і ўганараванымі спектаклямі на тэатральных пляцоўках Беларусі і замежжа — «Шлюб з ветрам», «Пачупкі», «Бетон», «Сёстры Грайі», Vino, «Адысей, вяртайся дадому» ды іншыя, з гэтага года з’яўляецца штатным рэжысёрам мінскага Лялечнага.

Гэта трэцяя праца аўтара на сцэне Беларускага тэатра лялек пасля нашумелых «Інтэрв’ю з ведзьмамі» і «Нататкі юнага доктара».

У Беларускім тэатры лялек ідуць рэпетыцыі новага спектаклю ў пастаноўцы Яўгена Карняга - фотафакт
Рэпетыцыі пастаноўкі «Проданный смех» у Лялечным. Крыніца фота: https://www.facebook.com/puppettheater.

Над «Проданным смехам» разам з рэжысёрам працуюць яго даўнія партнёры: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, знаная мастачка сцэны Таццяна Нерсісян і кампазітарка Кацярына Аверкава.

Акцёрскі склад спектакля такі: Дзмітрый Чуйкоў, Ілля Соцікаў, Цімур Муратаў, Наталля Кот-Кузьма, Святлана Цімохіна, Кацярына Трафімук,​ Ганна Гаспадарык і Аляксей Сянчыла.

У Беларускім тэатры лялек ідуць рэпетыцыі новага спектаклю ў пастаноўцы Яўгена Карняга - фотафакт
Рэпетыцыі пастаноўкі «Проданный смех» у Лялечным. Крыніца фота: https://www.facebook.com/puppettheater.

Для Яўгена Карняга гэта будзе першая пастаноўка для дзяцей.

Прэм’ерныя паказы прызначаны на 24 і 25 снежня 2022.

У Беларускім тэатры лялек ідуць рэпетыцыі новага спектаклю ў пастаноўцы Яўгена Карняга - фотафакт
Рэпетыцыі пастаноўкі «Проданный смех» у Лялечным. Крыніца фота: https://www.facebook.com/puppettheater.
У Беларускім тэатры лялек ідуць рэпетыцыі новага спектаклю ў пастаноўцы Яўгена Карняга - фотафакт
Рэпетыцыі пастаноўкі «Проданный смех» у Лялечным. Крыніца фота: https://www.facebook.com/puppettheater.

Нягледзячы на складаныя варункі, Беларускі тэатр лялек намагаецца захоўваць свае аблічча і ўзровень.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: