Аўтарскі фільм «Пратэст» пакажуць у Варшаве

Культура

Сёння, 20 студзеня, у Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбудзецца паказ аўтарскага фільма «Пратэст» рэжысёра Мікалая Давідчыка, актывіста з Ліды.

У фільме распавядаецца гісторыя пратэсту звычайнага беларуса, які пасля 2020 года кардынальна змяніў сваё жыццё.

Гэта гісторыя асабістага досведу: пратэсты, затрыманне, турма, незаконнае перасячэнне мяжы, эміграцыя ўдалечыні ад родных…

Галоўную ідэю фільма Мікалай Давідчык выказвае наступным чынам: «Часта, каб рухацца наперад, неабходна зноў прайсці мінулае і зрабіць працу над памылкамі».

Пасля фільма адбудзецца гутарка з рэжысёрам.

Уваход у Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji, 6, вольны.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: