Адкрыты збор сродкаў на апрацоўку відэаархіва беларускай вандроўніцы і збіральніцы фальклору Міхаліны Окунь

Культура
Фота Міхаліны Окунь.

Беларуская даследніца і збіральніца фальклору Міхаліна Окунь з-за даносу «інфаказачкі» Вольгі Бондаравай была вымушана ўлетку пакінуць Беларусь. Сёння нястомная вандроўніца па Беларусі, якая амаль кожныя выходныя ездзіла аўтаспынам у розныя куточкі краіны і здымала на відэа народныя абрады, рэлігійныя святы, фальклорныя фэсты, беларускія танцы, спевы, мае патрэбу ў дапамозе.

Міхаліна Окунь распавяла сваю гісторыю на Bysol.org. Збіральніца фальклору сёння апынулася ў Польшчы, бо на радзіме яе пачаў шукаць КДБ.

«Цудам мне атрымалася вывезьці сюды і мой фота-відэаархіў, – піша Міхаліна. – Дужа хацела б заняцца яго апрацоўкай, бо шмат хто мае да яго цікавасць, у тым ліку прафесійныя фалькларысты. Хацелася б зрабіць свой сайт, ютуб-канал, фотавыставы, а таксама маю ідэю выдаць паштоўкі з беларускімі вясковымі краявідамі. Дзеля гэтага мне патрэбны добры ноўтбук», – распавядае пра свае планы ў новай краіне падзвіжніца беларускай культуры.

Але пакуль Міхаліне трэба закрыць асноўныя патрэбы – зняць пакой, дзе б яна магла займацца апрацоўкай архіва.

У сеціве сёння адкрыты збор, які мусіць дапамагчы беларусцы ў бядзе, і ў тым ліку захаваць унікальныя матэрыялы, які спадарыня Міхаліна збірала на працягу многіх гадоў.

Дапамагчы можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: