Андрэй Саннікаў выдаў кнігу «пра смачную турэмную ежу»

Культура

Экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года і палітэмігрант Андрэй Саннікаў завяршыў унікальны праект: турэмную кухарскую кнігу.

Гэтым фактам ён падзяліўся ў сваіх сацсетках.

Кніга ўнікальная тым, што рэцэпты страў і апісанне іх прыгатавання – гэта тое, што насамрэч гатавалі зняволеныя ў турмах для сябе.

«Былі ў свеце кнігі рэцэптаў страў, якія распрацоўвалі ў розных краінах для вязняў. На розных мовах выдаваліся кнігі рэцэптаў страў, якія гатуюць у турмах і калоніях.

Аднак кніга кулінарнай творчасці саміх ЗэКа пакуль адзіная«, — тлумачыць аўтар сутнасць праекта.

Усе сродкі пойдуць на дапамогу палітвязням Беларусі.

Кніга выдадзена пад псеўданімам «Лапіцый» (яго паходжанне тлумачыцца ва ўступе да выдання), каб не падвяргаць небяспецы ўдзельнікаў праекта.

Усе стравы ў кнізе гатаваліся ў няволі і былі паўтораны на волі ў аўтэнтычным выкананні.

«Для бяспекі жадаючым заказаць кнігу і тым самым дапамагчы палітвязням прапаную пісаць асабістыя паведамленні. Нават калі вы не ў маіх сябрах на ФБ, я буду правяраць усе паведамленні. Або напішыце пад гэтым пастом, як вы хочаце звязацца, — дзеліцца дэталямі Андрэй Саннікаў. — Грошы я прапаную пераводзіць праз Paypal, Paysend ці непасрэдна на рахунак арганізацыі (зарэгістраванай у Еўропе, што з’яўляецца гарантыяй мэтавага выкарыстання сродкаў)«.

Пасля атрымання аплаты кніга/кнігі будуць адпраўлены па ўказаным адрасе.

Чытачам з Беларусі, на жаль, кнігу пакуль даставіць немагчыма з пункту гледжання бяспекі, яе могуць заказаць іх сябры, якія жывуць за яе межамі.

Кошт аднаго экзэмпляра кнігі — ад 99 EUR.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: