«Беларусьфільм» пачаў здымкі блокбастара паводле «Чорнага замка Альшанскага» Уладзіміра Караткевіча

Культура
Скрыншот відэа СТВ.

На беларускім тэлебачанні паказалі сюжэт пра пачатак здымкі блакбастара пад умоўнай назвай “Чорны замак”. Дзеянне вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча перанеслі ў наш час, дэтэктыўна-містычныя падзеі XVII стагоддзя таксама захавалі.

Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі распавёў журналістам СТВ, што на кінастудыі доўга шукалі адпаведны сцэнарый і спыніліся на варыянце Глеба Шпрыгава, які можа быць цікавым сучаснаму гледачу.

Па словах аўтара сцэнарыя Глеба Шпрыгава, пяць часавых пластоў, якія былі спачатку ў сцэнарыі, удалося звесці да двух: адзін з іх — наш час: «Мне падалося, што сама кніга не старэе, яна досыць сучасная. І мне было цікава ўбачыць гэта ў нашых рэаліях, з нашымі героямі, з маладымі людзьмі».

Стужка запланаваная для кінатэатральнага пракату, для аўдыторыі ад 12 да 35 гадоў.

Здымаць будуць у Беларусі. Маршрут пабудаваны з трох дзясяткаў лакацый. У кадры пакажуць многія архітэктурныя помнікі: касцёл Святой Веранікі ў вёсцы Селішча, сядзібу Чапскіх у Прылуках, Мірскі замак.

Фільм плануюць выпусціць у кінатэатральны пракат вясной наступнага года.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: