Беларуска-брытанскі тэатральны рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань запусціў свой Ютуб-канал

Культура
Уладзімір Шчэрбань і Павал Шаўцоў у сюжэце "Батлейка ці як я стаў чортам".Скрын з відэа.

“Гэтым відэа я адкрываю цыкл невялікіх сюжэтаў пра ўнікальныя перліны бібліятэкі-музея імя першадрукара Скарыны, у якіх буду вас знаёміць з цудоўнымі супрацоўнікамі, а таксама ствараць арт-рэплікі на ўпадабаныя экспанаты”, – так прэзентаваў выхад першага сюжэта на сваім Ютуб-канале беларуска-брытанскі рэжысёр і акцёр, заснавальнік праекта “The Art life Project”  Уладзімір Шчэрбань.

Першы сюжэт, які мае назву “Батлейка, ці Як я стаў чортам”, знаёміць гледача з апекуном Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане, батлейшчыкам і фінансавым праўнікам Паўлам Шаўцовым. Павал распавядае Уладзіміру ў відэа пра скарынаўскую батлейку, яе лялькі; чаму ён захапіўся гэтай справай і хто сёння наведвае вядомую інстытуцыю ў Лондане. У выпуску можна пабачыць і арт-рэпліку на ляльку Чорт з батлейкі бібліятэкі-музея імя Францішка Скарыны, якую нядаўна стварыў Уладзімір Шчэрбань.

Беларускі акцёр і рэжысёр кажа, што ён плануе рабіць сюжэты для канала на рэгулярнай аснове.

“Буду рабіць невялікія відэа-прэм’еры з людзьмі, якія мне цікавыя, – распавёў Reform.by пра канцэпт выпускаў творца. – Часам гэта будуць вядомыя людзі, часам выпадковыя знаёмыя. Сустрэчы будуць паўставаць вакол стварэння арт-рэплікі, часам сумеснай”.

У планах Уладзіміра Шчэрбаня – стварэнне яшчэ пары сюжэтаў пра бібліятэку, у тым ліку – пра галоўны артэфакт інстытуцыі – статут Вялікага Княства Літоўскага.

“А таксама ўжо маецца дамоўленасць з музай Люсьена ФрэйдаСью Цілі і выдатнай брытанскай актрысай Крысцін Мілфард, – дадае мастацкі кіраўнік HUNCHtheatre. – І вядома, з мастакамі – як пачаткоўцамі, так і майстрамі. Паколькі ўсё раблю сам, то буду вучыцца па ходзе, і запрашаю ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у працэсе”, – адкрыты да супрацы акцёр.

Нагадаем, што на пачатку года Уладзімір Шчэрбань распачаў цыкл арт-увасабленняў твораў са збору Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. Першай працай у яго серыі стала арт-рэпліка гравюры “Гусляр” Барыса Заборава. Нядаўна аўтар увасобіў гламурнага Чорта з калекцыі лялек скарынаўскай батлейкі.

Паглядзіць першы сюжэт на канале беларуска-брытанскага рэжысёра можна тут.

Сачыць за праектам арт-рэплік творцы тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: