Гасцёўня Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры запрацавала ў гістарычным цэнтры Вільні. “Творцы і арт-менеджары могуць бескаштоўна карыстацца ёй для адукацыйных івэнтаў”, – падкрэсліваюць чальцы Рады.
Жывая прастора Рэсурснага цэнтра з’яўляецца часткай праекта Artpower Belarus. Тут можна атрымаць кансультацыю па праграме, скласці заяўку, напісаць справаздачу, параіцца наконт стварэння прафесійнага аб’яднання. Прастора адкрыта і для арганізацыі семінараў, лекцый, навучальных імпрэз для дзеячаў культуры, а таксама працоўных сустрэч.
– Мы пастараліся зрабіць так, каб гасцёўня была поўная беларускіх артэфактаў, – распавядае пра прастору Беларуская Рада культуры. – Тут можна ўбачыць працы Уладзіміра Цэслера, рок-карону Піта Паўлава 1997 года ды футболку з “Евай” Хаіма Суціна, якую мы змясцілі ў раму і павесілі на сцяну. Можна нават пасядзець на знакамітым “Персанальным мануменце” Міхаіла Гуліна альбо такіх жа кардонных крэслах, якія былі ў галерэі “Арт-Беларусь”.

Дастаткова толькі зарэгістравацца – і гасцёўня прадастаўляцца для івэнтаў бясплатна. Таксама ў Рэсурсным цэнтры можна ўзяць у бескаштоўную арэнду светлавое і гукавое абсталяванне для імпрэзы.

Разлічана памяшканне на аўдыторыю да 30 слухачоў. Мяркуецца, што прастора стане цэнтрам для развіцця ідэй, праектаў, ініцыятыў ды ў цэлым беларускай культуры.
Больш падрабязнасцей – тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: