Беларуская Рада культуры да Дня палітвязняў ладзіць паказ фільмаў пра рэпрэсаванага мастака Алеся Пушкіна

Культура
Алесь Пушкін перад вылетам з Кіева ў Беларусь. Сакавік, 2021.

Беларуская Рада культуры далучаецца да акцыі салідарнасці Дзень палітвязняў Беларусі і ладзіць паказ фільмаў, галоўным героем якіх з’яўляецца рэпрэсаваны мастак Алесь Пушкін.

Будуць глядзець:

  • “Новае неба над новай краiнай” Вольгі Прусак;
  • “Ліст з-за кратаў” — анімацыйны ролік па малюнках і лістах Алеся Пушкіна, з выкарыстаннем ілюстрацый Леры Лазук, рэжысёр – Anton Grishkevich.
  • “Беларускі вальс”. Сумесная польска-нарвэская дакумэнтальная тэлестужка рэжысэра Анджэя Фідыка (Andrzej Fidyk) намінаваная на прэстыжную прэмію Emmy Awards (тэлевізійны аналяг прэміі “Оскар”).

Уваход вольны, падчас сустрэчы будзе арганізаваны збор у падтрымку палітвязняў.

Алесь Пушкін напрыканцы сакавіка 2021 года вярнуўся з Кіева ў Беларусь, ведаючы, што на яго заведзена крымінальная справа. Неўзабаве пасля прыезду быў затрыманы і асуджаны на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму за партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, які Пушкін выставіў у Гродне, і за перформанс, які ён правёў у Кіеве.

«Усяго ў турмах на сёння знаходзіцца 147 дзеячаў культуры (гэта толькі вядомыя факты, імаверна, іх болей). Культура знаходзіцца пад асаблівым прыцэлам рэжыму, яе знішчаюць мэтанакіравана і няспынна. Кожны дзень,напісаў у сацсетках кіраўнік Рады культуры Сяргей Будкін. – Але магу ўявіць пры гэтым усмешку Алеся, які скажа так: “Яны зубы паламаюць аб нас, бо хіба можна знішчыць тое, што знішчыць немагчыма?!”».

Нагадаем, што мерапрыемства праводзіцца да Дня палітвязняў Беларусі, прымеркаванага праваабарончым цэнтрам “Вясна” да 21 траўня — дня смерці ў калоніі палітзняволенага Вітольда Ашурка.

Час: 20.05. 17:00.

Месца: Вільня, Гасцёўня BCC/Belarusian Council for Culture (Šv. Ignoto g., 5).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: