Беларускі кампазітар, аўтар музыкі да фільмаў і тэатральных пастановак і адзін з самых унікальных акардэаністаў Усходняй Еўропы Ягор Забелаў анансаваў у сацсетках вялікі гастрольны тур. У кастрычніку, лістападзе і снежні музыка наведае 23 гарады ў сямі краінах свету.
Аўстрыя, Славакія, Сербія, Венгрыя, Германія, Польшча, Чэхія – тур ахопіць Усходнюю і Заходнюю Еўропу, падарожжа цалкам можна назваць грандыёзным. Пакуль набыць квіткі на выступленні немагчыма, але вядомыя месцы, дзе будуць ладзіцца музычныя шоу.
«Заходзьце калі ласка, калі будзеце дзе недалёка», – запрашае на свае канцэрты артыст.
Нагадаем, што ўвесну музыкант выклаў у сеціва новы сінгл, натхнёны нефармальным гімнам польскай моладзі 1980-х. Гэтаксама адзін з апошніх праектаў акардэаніста – спектакль «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча» ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай, да якога ён напісаў музыку.
Ягор Забелаў – музыка, вядомы сваімі моцнымі экспрэсіўнымі выступленнямі і «музыкай стыхій». Традыцыйна «народныя» інструменты ў кампазітара і выканаўцы набываюць канцэптуальнае гучанне, выходзячы за межы звыклага сцэнічнага амплуа; гэта музыка стану і экспрэсіі, прастораў, гукавых эксперыментаў.
Сёння артыст жыве ў Гданьску.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: