Беларускі дом правоў чалавека ўдзельнічае ў падрыхтоўцы выставы ў Вільні, прысвечанай хроніцы жыцця анексаванага Крыму

Культура
Фото: Тарас Ібрагімаў/zmina.ua.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з Домам правоў чалавека «Крым» і Цэнтрам правоў чалавека #ZMINA пакажуць у цэнтры Вільні фотавыставу з 22 выяваў украінскіх рэпарцёраў Аліны Смутко, Тараса Ібрагімава і Алёны Саўчук, якія ў 2014 – 2019 гадах дакументавалі жыццё сем’яў палітычных вязняў у акупаваным Крыме і расказвалі пра парушэнні правоў чалавека, — паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Гісторыі з акупаванага Крыму» — гэта хроніка жыцця анексаванай Расіяй паўвыспы і сведчанне палітычнага пераследу ўкраінскіх грамадзянаў; у прыватнасці – прадстаўнікоў крымскататарскага народу.

Фотавыстава пад адкрытым небам «Гісторыі з акупаванага Крыму» будзе дзейнічаць з 18 па 25 траўня.

Адкрыццё адбудзецца 18 траўня а 19 гадзіне на Лукішскай плошчы.

Дата абраная невыпадкова: 18-20 траўня 1944 года па загадзе Сталіна больш за 190 тысяч чалавек гвалтоўна перасялілі з Крыму ў Сярэднюю Азію, Сібір і на Урал. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як дата Дэпартацыі крымскіх татар.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: