Беларускі тэатр “Крылы Халопа” і шведскі ADAS тэатр пакажуць у Гётэбoргу сумесны праект – “Мама Зоя, Беларусь”

Культура
Афіша да спектакля "Мама Зоя, Беларусь". Фoта: kulturpunkten.nu.

“Мама Зоя, Беларусь” – так называецца спектакль, створаны ў супрацоўніцтве беларускага тэатра “Крылы Халопа” (Беларусь) і ADAS тэатра (Швецыя). 30 красавіка ў Гётэрборгу адбудзецца прэм’ера пастаноўкі, у цэнтры якой – гісторыя жанчын пасляваеннага пакалення. Гісторыя мамы Зоі – беларускай жанчыны, якая нарадзілася ў БССР праз сем гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

“У сваёй працы мы зыходзілі з рэальных падзей і людзей, каб праз іх маўленне стварыць мастацкі твор, што фармулюе гісторыі і перспектывы, пра якія раней не гаварылася. Мы спадзяемся прыцягнуць увагу да правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ў Швецыі і іншых частках свету”, – адзначаецца ў апісанні да праекта.

Так, у падмурку “Мама Зоя, Беларусь” ляжыць рэальная гісторыя мамы рэжысёркі і кіраўніцы тэатра “Крылы Халопа” – Аксаны Гайко. Беларуская тэатральная дзяячка ўзяла інтэрв’ю ў сваёй маці і потым далучыла да яго дакументы таго перыяду. Гэты матэрыял стаў базай, на якой паўстаў мастацкі сцэнар шведскай актрысы, драматурга і рэжысёркі Фіі Адлер Сандблад. Завяршыў працу над творам драматург Самуэл Эк.

“Праз асобу Зоі мы даследуем досвед жанчын у адным з самых дэпрэсіўных грамадстваў Еўропы; прагу людзей да свабоды, пяшчоты і, магчыма, новай пары абутку”, – апавядаецца ў анатацыі да пастаноўкі.

І яшчэ.

“Свет Зоі сфарміраваны савецкай сістэмай і ранамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пакуль Зоя расце і робіць уласны бунт, грамадства вакол яе развальваецца. У шчыліне паміж прыгнётам і хаосам ёсць магчымасць для мараў, але таксама і цана, якую трэба заплаціць”.

Тры актрысы ўвасобяць на сцэне тры жыцці Зоі: беларуска Святлана Гайдалёнак будзе іграць у частцы, што распавядае пра пасляваеннае дзяцінства гераіні. Дарослае жыццё, напоўненае марамі і расчараваннямі, – задача для ўвасаблення шведскай актрысы Лізбет Ёхансан. Фія Адлер Сандблад сыграе Зою ў старасці, “дзе хаос апанаваў не толькі свет, але і нутро [гераіні]”.

Над сцэнаграфіяй, касцюмамі і вобразамі працавалі Таццяна Дзівакова і Ноно Нордквіст.

Музыка і гук: Віталь Эпаў, Ёнас Франке-Блом.

Рэжысёр пастаноўкі – Аксана Гайко разам з ансамблем спектакля.

Прэм’ера “Мама Зоя, Беларусь” адбудзецца на сцэне ADAS тэатра 30 красавіка.

Набыць квіткі на праект можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: