Напярэдадні Дня Волі Лявон Вольскі выклаў у сеціва новую кампазіцыю – “Калыханка”. “[Гэта] лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час”, – напісаў музыка ў сваіх сацсетках.
Кампазіцыя – выдатны падарунак для ўсіх беларусаў да Дня Волі. Моцны тэкст, прыгожая гітара і матыў – усе складнікі, каб спяваць песню сумесна з сябрамі.
Словы да трэку напісаў Аляксандр Лукашук. Музыка – спадара Лявона.
“Калыханка” доўжыцца крыху болей за дзве хвіліны, але просты ды трапны тэкст цэліць у сэрца.
…І голасу ўсіх не пазбавяць,
Толькі цябе.
І не пазбавяць усіх Радзімы,
Толькі цябе.
І ў турму ўсіх ня кінуць,
Толькі цябе.
І на вайне ўсіх не заб’юць,
Толькі цябе.
Але любіць будуць
Толькі цябе.
І памінаць у малітве будуць
Толькі цябе,
Бо голас Беларусі
Толькі ты.
Учора кампазіцыя была прэзентавана на вялікім кацэрце Лявона Вольскага ў Вільні. А заўтра, 26 сакавіка, флагман беларускай рок-сцэны дасць акустычны канцэрт у Гданьску ў Цэнтры Святога Яна.
Што да “Калыханкі”, каб яна стала сапраўдным падарункам, кампазіцыя будзе дасяжная для праслухоўвання і спампоўкі цалкам бясплатна да з’яўлення на стрымінгавых сэрвісах, абяцае творца.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: