«Будзе лірычна, і сатырычна, і вяснова»: Віктар Шалкевіч упершыню дасць сольны канцэрт у Беластоку

Культура
Фота: facebook.com/pikpodlaskie.

17 сакавіка ў Беластоку ў Інстытуце культуры Падляшша свой сольны канцэрт дасць беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн Віктар Шалкевіч. Гэта будзе першы сольны выступ музыкі ў сталіцы Падляшша.

Песні Віктара Шалкевіча ў «сольніку» пад назвай «Кульмінацыя» прагучаць на чатырох мовах.

«Будзе лірычна, і сатырычна, і вяснова, і сентыментальна…, — абяцаюць арганізатары мерапрыемства. — Пачуем ужывую Віктаравыя песні на словы Цыпрыяна Каміля Норвіда і Уладзіслава Сыракомлі і, вядома, яго аўтарскія творы на беларускай, польскай і чэшскай мовах, ды таксама на ідыш. Вядома, будзе “Ганка”, “Балада пра тую вясну”, “Блюз пра два народы” ці “Градоцкі раманс”.

Назва канцэрта з гумарам абыгрывае ўзрост артыста — Віктару Шалкевічу сёлета споўнілася 64 гады — нібыта «кульмінацыя».

«З аднаго боку, разумееш, што твой жыццёвы пейзаж у асноўным ужо намаляваны, — цытуюць словы барда паплечнікі. — З іншага боку, які ж гэта ўзрост — 64? Галава яшчэ працуе, вочы бачаць, ногі носяць, звяртаеш увагу і на шпакоў у першы дзень вясны і на прыгожых жанчын на вуліцы. А галоўнае – хочацца яшчэ тварыць, пісаць, граць і спяваць!», — задае настрой будучай імпрэзы музыка.

Віктар Шалкевіч, які нарадзіўся ў вёсцы Поразава ў Беларусі, вырас на сумежжы беларускай, польскай і габрэйскай культур. Творчасць беларускага барда шырока вядома беларусам — у даробку музыкі і актора дзесяць альбомаў, пяць фільмаў, мностваў адзнак на музычных фестывалях, а гэтаксама міжнародная ўзнагарода, кавалерамі якой з’яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг ды іншыя творцы — Ордэн усмешкі. Творца вядомы філософскімі, вострымі, а таксама, у першую чаргу, дасціпнымі песнямі, у якіх адлюстроўваецца гісторыя беларусаў і Беларусі.

Арганізатары мерапрыемства: Podlaski Instytut Kultury і Бібліятэка Kamunikat.

Сачыць за падзеяй можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: