Часовы павераны ў справах ЗША: мы застаемся на баку беларускага народа

Новости
Рубен Аруцюнян. Скрыншот відэа

Часовы павераны ў справах ЗША Рубен Аруцюнян запісаў відэа ля будынка на вуліцы Валадарскага ў Мінску, дзе прымалася Трэцяя Устаўная грамата Беларускай Незалежнай Рэспублікі, і павіншаваў беларусаў з Днём Волі. Прыводзім тэкст звароту з нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння БНР:

«Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі. Вось у гэтым будынку 105 гадоў таму была прынята грамата, якая абвяшчала Беларускую Народную Рэспубліку як незалежную і вольную дзяржаву. А 5 гадоў таму нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч сказала, што ўжо вырасла маладое пакаленне, якое ведае і любіць сваё мінулае і гатова за яго змагацца. аднак і гісторыя, і сучаснаць паказваюць, што дэмакратыя і незалежнасць — не дадзенасць. Іх трэба адстойваць і аднаўляць. Беларусы зрабілі свой выбар на карысць дэмакратыі, суверэнітэту і незалежнасці, міру і супраць вайны. Злучаныя Штаты Амерыкі падтрымліваюць гэты выбар і застаюцца на баку беларускага народа. З Днём Волі!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: