Чым яшчэ займаецца Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які прыняў рашэнне адмовіцца ад лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў?

Главное
Фота: Павел Арлоўскі, Белта.

6 студзеня ў адным з тэлеграм-каналаў быў апублікаваны дакумент, у якім паведамляецца пра рашэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «рэкамендаваць мясцовым органам улады выключыць практыку выкарыстання лацініцы ў найменнях вуліц і іншых тапаграфічных аб’ектаў і паступова вывесці яе з ужытку, выкарыстоўваючы толькі дзяржаўныя мовы».

З 16 снежня 2022 года ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта №10/87 прапаноўваецца зрабіць адпаведныя даручэнні дзяржаўным органам. Гэта мера, згодна з рашэннем савета, робіцца ў мэтах «недапушчэння прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцяў і з улікам неабходнасці умацавання гісторыка-культурнай супольнасці беларускага народа».

Reform.by вырашыў прасачыць за дзейнасцю Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы за апошні год — у якім кірунку яшчэ чакаць зменаў.

Так, нагадаем, што Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пачаў працаваць у Беларусі з лютага 2022 года. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта, яго галоўная задача — правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы гістарычнай памяці.

У кампетэнцыі савета — і вызначэнне стратэгіі і задач гістарычнай палітыкі, распрацоўка падыходаў і мер па яе рэалізацыі; каардынацыя дзейнасці дзяржорганаў у сферы гістарычнай палітыцы і кантроль за выкананнем рашэнняў савета; падрыхтоўка ў рамках кампетэнцыі нарматыўных прававых актаў і заключэнняў; вывучэнне і маніторынг грамадскага меркавання па сацыяльна-гуманітарных пытаннях.

Чым яшчэ займаецца Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які прыняў рашэнне адмовіцца ад лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў?
На пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы ў Нацыянальнай акадэміі навук. 8 снежня 2022 года. Фота: Павел Арлоўскі, БелТА.

«Акрамя таго, — адзначаецца на сайце прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, — савет мае права ініцыіраваць прысваенне найменняў геаграфічным аб’ектам і іх перайменаванне, увекавечанне памяці загінуўшых воінаў, вядомых асоб, каардынаваць выдавецкую дзейнасць, у тым ліку даваць рэкамендацыі па папярэджанні і спыненні парушэнняў у галіне захавання гістарычнай памяці».

То-бок беларусам і далей варта чакаць «удасканаленняў» ў адукацыі, культуры і іншых сферах у плане «захавання гістарычнай памяці».

У склад камітэта ўваходзяць «вядомыя навукоўцы ў галіне гуманітарных ведаў, аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый». Дзейнічае савет на базе Нацыянальнай акадэміі навук.

Паводле БелТА, у мінулым годзе адбылося як мінімум шэсць пасяджэнняў савета.

У прыватнасці, у кастрычніку 2022 года на яго нарадзе абмяркоўвалася «тэма недабрасумленнай працы экскурсаводаў». Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларусское общество «Знание» Вадзім Гігін зазначыў, што савету «прыходзіцца разбірацца з ужо застарэлымі праблемамі, якім часам не адзін дзясятак гадоў».

Чым яшчэ займаецца Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які прыняў рашэнне адмовіцца ад лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў?
На пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы ў Нацыянальнай акадэміі навук. 8 снежня 2022 года. Фота: Павел Арлоўскі, БелТА.

«[Тэма недабрасумленнай працы экскурсаводаў] грамадскасцю падымаецца не першы год, — казаў ён. — І мы з гэтым сутыкаліся, турысты скардзяцца. Гэтая тэма мае шмат аспектаў — ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці да адкрытага ідэалагічнага заказу, у чым прама прызнаваліся. Адзін з лідараў псеўдаэкскурсаводскага руху прама сказаў, што ў іх задача не асветніцкая, а ідэалагічная, накіраваная на дыскрэдытацыю дзяржаўнай палітыкі. І гэтаму будуць пастаўленыя перашкоды».

У павестцы органа таксама — гістарычная адукацыя ва ўстановах сярэдняй і вышэйшай адукацыі, «проект концепции школьного исторического образования». «Што тычыцца падручнікаў, розных кніг, якія па рознаму трактуюць або стаяць на антыбеларускіх пазіцыях — праца ў гэтым кірунку праводзіцца і Міністэрствам інфармацыі, — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка на той жа нарадзе ў кастрычніку. — Рыхтуюцца пэўныя навелы ў заканадаўства, каб гэтыя пытанні выразна рэгуляваць і каб у гэтым плане, як і ў працы экскурсаводаў, быў наведзены элементарны парадак».

Асаблівым кірункам гэтаксама ідзе «знешнепалітычнае суправаджэнне гістарычнай палітыкі».

«Для падсвечвання тэмы генацыду беларускага народа на міжнароднай арэне мы ініцыявалі і арганізавалі апублікаванне спецыяльнага матэрыялу па гэтай тэме ў якасці афіцыйнага дакумента 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, — давёў вынікі працы Міністэрства замежных спраў у гэтым напрамку намеснік ведамства Юрый Амбразевіч. — Гэта дазволіла нам афіцыйна ўпершыню праз доўгія гады з 1950-х гадоў задакументаваць пазіцыю Беларусі ў ААН і максімальна шырока распаўсюдзіць яе сярод усіх дзяржаў-членаў».

Чым яшчэ займаецца Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які прыняў рашэнне адмовіцца ад лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў?
На пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы ў Нацыянальнай акадэміі навук. 8 снежня 2022 года. Фота: Павел Арлоўскі, БелТА.

«У кантэксце зладжнанай работы па тэме захавання гістарычнай памяці Беларусь цесна ўзаемадзейнічае з Расіяй і іншымі партнёрамі, якія нас падтрымліваюць, вылучае тэматычную рэзалюцыю па супрацьдзеянні гераізацыі і рэабілітацыі нацызму, якая стала візітнай карткай краін-аднадумцаў,» — дадаў чыноўнік.

«Міністэрствам адукацыі распрацаваны і падрыхтаваны праект загаду, які прадугледжвае цэлы шэраг цырымоній ушанавання дзяржаўных сімвалаў на ўсіх узроўнях адукацыі, пачынаючы з устаноў дашкольнай адукацыі і заканчваючы сістэмай вышэйшай адукацыі», — казаў выданню «Беларусь сегодня» на ўжо майскім пасяджэнні міністр адукацыі Андрэй Іванец.

У снежні 2022-га на вышэйзгаданай нарадзе, дзе абмяркоўвалася выкарыстанне лацінкі, таксама разглядаліся і іншыя пытанні. У прыватнасці, вынікі комплекснай праверкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, пытанні графікі і скульптуры ў сферы гісторыі, падрыхтоўка мастакоў, а таксама ўстаноўка помніка народнага адзінства.

«Увогуле, у гэтым годзе праца вялася дастаткова актыўна, — цытуе словы Ігара Сяргеенкі БелТА. — Падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці ўжо практычна ўкаранёны ў ВНУ. Унесены змяненні і ў падрыхтоўку школьных падручнікаў».

У дачыненні да выкарыстання лацінкі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта выказаўся адкрыта: «Зараз паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні, і мы вырашылі разгледзець яго і ўнесці яснасць, як далей выкарыстоўваць рускую мову ў назвах вуліц, населеных пунктаў, у транспарце», — давёў ён.

У склад савета, як можна заўважыць па публікацыях у дзяржаўных СМІ, уваходзяць, акрамя вышэйзгаданых фігур: і першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр культуры Анатоль Маркевіч, рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, старшыня Саюза пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч і іншыя асобы.

У новым годзе чакаюцца наступныя нарады савета.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: