Чытанні і дыскусія пад назвай «Беларусь – літаратура інкогніта?» пройдуць у Дзюсельдорфе

Культура

У пятніцу, 18 жніўня, у Дзюсельдорфе адбудзецца сустрэча «Беларусь – літаратура інкогніта? Ці ведаеце вы «зямлю пад белымі крыламі»?».

Сярод арганізатараў – дэпутат Бундестага Германіі Сара Нані і згуртаванне беларусаў у Германіі Razam V.i.G.

У апісанні праекта пазначана, што Беларусь для многіх немцаў застаецца невядомай краінай, а ў грамадскім успрыманні яна існуе толькі з часоў масавых мірных пратэстаў 2020 года. Аднак беларуская культура грунтуецца на больш чым тысячагадовай гісторыі, якая займае сваё палітычнае і культурнае месца ў гісторыі Еўропы.

Чытанні беларускіх вершаў у перакладзе на нямецкую мову будуць суправаджацца каментарамі, якія створаць гістарычны і сацыяльны кантэкст тым вершам і патлумачаць перадумовы ўціску беларускай культуры.

У панэльнай дыскусіі пагавораць пра сітуацыю з правамі чалавека і пра пераслед дзеячаў культуры і літаратуры ў Беларусі.

Удзел бяруць: Сара Нані, Дзмітрый Хрыгрын, Яўгенія Гукава, Аляксандра Даньшова, Крысціян Лідтке

Уваход вольны.

Дата: 18 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Bilker Straße 7–9, Дзюсельдорф

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: