«Анлайн-апытанне – гэта першая частка даследавання, мэта якога глыбей паразумець наш сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця», – запрашаюць CreateCultureGroup запоўніць анкету культурных менеджараў і менеджарак.
CreateCultureGroup хоча даведацца пра матывацыю культурных менеджараў, ці ўспрымаюць яны сваю прафесію як актывізм ці хобі, а таксама просяць падзяліцца крыніцамі досведу.
Апытанне з’яўляецца ананімным, бяспечным і не збірае персанальныя даныя. Анкета дасяжная на беларускай і рускай мовах.
Нагадаем, што CreateCulture Group на чале з арт-менеджаркамі Таццянай Штэйнбук і Надзеяй Ількевіч – гэта аб’яднанне, якое мае на мэце падтрыманне прафесійнага росту творцаў, актывістаў, а гэтаксама супольнасцей беларускага культурніцкага і крэатыўнага сектараў. Група з’яўляецца стваральнікамі вядомай прасторы ў Вільні CreateCulture Space.
Анкету можна адшукаць тут.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: