Да 105-х угодкаў БНР выйшаў другі том «Айчыны» Уладзіміра Арлова

Культура
Кнігі Уладзіміра Арлова. Фота: Kamunikat

Фонд Kamunikat.org да 105-х угодкаў БНР выдаў дзве кнігі Уладзіміра Арлова, адна з іх – «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча», працяг вядомай кнігі Арлова, якая выйшла ў Беларусі трыма выданнямі, а ў 2022 годзе ўладамі Беларусі прызнаная «экстрэмісцкай», – паведамляюць на сайце kamunikat.org.

Другая кніга – «Імёны Свабоды», у ёй на 900 старонках змешчаныя 410 аповедаў пра герояў змагання за свабоду.

Прэзентацыя новых кніг ужо прайшла ў Беластоку.

Наступная прэзентацыя адбудзецца ў Гданьску 25 сакавіка з 12:00 да 16:00 падчас Кірмашу беларускай літаратуры ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці (зімовы сад).

А таксама ў Варшаве – 26 сакавіка ў 16:00 на сустрэчы «Святкуем Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым!». Witryna Domu Wschodniego, Płac Konstytucji, 6.

Кнігі можна таксама замовіць праз e-mail ([email protected]) і на сайце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: