“Вандроўкі па маіх ваколіцах” – конкурс гісторыка-краязнаўчых работ з такой назвай абвясціў сёння Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. Конкурс прымеркаваны да 200-годдзя паэта, публіцыста, драматурга і аднаго з пачынальнікаў беларускага краязнаўства Уладзіслава Сыракомлі.
“Можна пісаць пра гісторыю вёсак, мястэчак, гарадоў, распрацоўваць новыя турыстычныя маршруты, даследаваць архітэктурна-гістарычныя і прыродныя помнікі, старыя могілкі і капліцы”, – даецца інфармацыя на сайце ўстановы.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, студэнты, настаўнікі і выкладчыкі, работнікі культуры, краязнаўцы-аматары – усе, хто цікавіцца мінуўшчынай.
Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч) навучаўся ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясвіжы, пакуль яе не закрылі расійскія ўлады ў 1835 годзе. У 1840 годзе ён уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі.
“У сваіх творах [Уладзіслаў Сыракомля] даў апісанне шэрагу рэгіёнаў Беларусі, заклікаючы чытачоў уважлівей даследаваць “кожны закуток краю”. Звароту да мінуўшчыны спрыяла праца Уладзіслава Сыракомлі ў Нясвіжы. Атмасфера старажытнага горада і знаёмства з багатымі зборамі радзівілаўскага архіва абуджалі цікавасць да гісторыі”, – адзначаецца на сайце музея-запаведніка “Нясвіж”.
Прыём работ конкурсу “Вандроўкі па маіх ваколіцах” будзе ажыццяўляецца з 1 ліпеня па 20 жніўня 2023 года. Высылаць тэксты варта на адрас – [email protected]
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў Нясвіжы 28 верасня 2023 года – напярэдадні 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі, якое адзначаецца 29 верасня 2023-га. Пераможцаў чакаюць прызы і падарункі.
Падрабязней пра ініцыятыву музея-запаведніка “Нясвіж” можна чытаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: