Да 40-годдзя Аляксея Стрэльнікава стварылі сайт памяці

Культура
Фота: https://free-teatr-aleks-strel.net/

Тэатральны крытык, рэжысёр, культурны дзеяч трагічна загінуў 18 снежня мінулага года.

5 лютага Аляксею Стрэльнікаву споўнілася б 40 гадоў.

Напярэдадні яго юбілею бацька тэатральнага крытыка стварыў сайт памяці Аляксея Стрэльнікава.

«Нагадаем першыя радкі біяграфіі. Аляксей нарадзіўся 5 лютага 1983 года. Праз тыдзень яму магло быць СОРАК гадоў. Давайце ўспомнім яго 5 лютага добрым словам. Дзякуй», — піша ініцыятар сайту. Ідэя ў яго нарадзілася яшчэ падчас пахавання, калі ўбачыў, як шмат людзей прыйшло развітацца з яго сынам.

На галоўнай старонцы змясцілі першае інтэрв’ю, дасланае на сайт, яно дадзена з нагоды конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі WriteBox, у якім Аляксей вызначае крытэрыі добрай драматургіі.

Таксама можна паглядзець падборку фатаграфій, прадстаўленых жонкай Аленай Іванюшанка, пазнаёміцца  з тэатральнымі праектамі Аляксея ў адпаведным раздзеле, прачытаць вершы бацькі, прысвечаныя сыну.

Сайт яшчэ знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі, ён дапаўняецца матэрыяламі, якія просяць дасылаць на воблака Аляксея і на электронны адрас адміністрацыі сайта.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: