Да 80-годдзя Міхаіла Пташука ў Ляхавічах стварылі стылізаваны прыпынак

Культура
Прыпынак Міхаіла Пташука. Фота: lves.by.

Сёння, 28 студзеня, беларускаму і савецкаму рэжысёру Міхаілу Пташуку споўнілася б 80 год.

На малай радзіме кінематаграфіста – на Ляхавіччыне – да юбілею беларускага кінематаграфіста падрыхтаваліся – на вуліцы Міхаіла Пташука ў Ляхавічах быў створаны стылізаваны “кіна”прапынак, а на гэтым тыдні – у мясцовай школе, бібліятэцы, кінатэатры, і ў роднай вёсцы рэжысёра – у Федзюках – ладзіліся памятные мерапрыемствы.

Прыпынак Міхаіла Пташук аздоблены металічнай “кінастужкай” з кадрамі з чатырох ягоных карцін – «Час выбраў нас», «Вазьму твой боль», «Знак бяды», «У жніўні 44-га»; а гэтаксама металічным макетам кінакамеры. Як адзначыла газета “Ляхавецкі вестнік”, ініцыятава падобнага прыпынку прыйшла знізу, а потым яе падтрымалі мясцовыя ўлады.

“Былі выдаткаваны сродкі з мясцовага бюджэту, а работнікі камунгаса выкананалі асноўныя работы. Макет прыдумала майстар ЖКГ Святлана Саласцеева, – даводзяць выданне словы дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэя Чайкоўскага.

Да 80-годдзя Міхаіла Пташука ў Ляхавічах стварылі стылізаваны прыпынак
Фота: lves.by.

Варта дадаць, што ў Мінску, у Музеі гісторыі беларускага кіно сёння адкрываецца фотавыстава, прымеркаваная да 80-годдзя рэжысёра. На ёй будуць прадстаўлены серыі фатаграфій, якія захавалі працэс вытворчасці фільмаў, эскізы мастацкіх рашэнняў, тэхнічныя фотаматэрыялы, афішы, цытаты з успамінаў майстра.

Змест выставы перадае эстэтыку Пташука, паказвае сфармаваную ім экранную культуру, стылістычныя асаблівасці яго карцін”, – паведамляецца ў анатацыі да экспазіцыі.

У рамках работы выставы таксама зладжана невялікая рэтраспектыва з трох яго карцін – “Чорны замак Альшанскі” (1983), “Вазьму твой боль” (1980), “Знак бяды” (1986). Цікаўна, што найбольш актуальныя сёння карціны рэжысёра “Наш бронецягнік” (1989) і “Кааператыў “Палітбюро”, або Будзе доўгім развітанне” (1992) ў рэтраспектыву не ўключаны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: