2-3 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Да свята ў горадзе традыцыйна правялі добраўпарадкаванне, з’явіліся скульптуры і арт-аб’екты. Адна з навінак – скульптурная кампазіцыя «Букварь» – выклікала абмеркаванне беларусаў у сеціве.
Аб’ект усталяваны ў Вераніцынскім скверы і ўяўляе сабой групу літар кірылічнага алфавіту, выкананых з бетону. Першапачаткова планавалася, што гэта будзе кампазіцыя з літар беларускага алфавіту, дзе галоўнае месца будзе аддадзена «У нескладоваму», але ў выніку маем «груду» літар, якія складаюцца пры падказцы ў «БУКВАРЬ».

На шыльдзе да аб’екта пазначана: «Скульптурная композиция «БУКВАРЬ» Посвещается ХХХ Дню беларусской письменности» автор: Силка Игорь« (Паводле інфармацыі «Люстэрка», арфаграфічную памылку ў слове «прысвечаецца» ўжо выправілі на «прысвячаецца»). Аднак беларусаў першапачаткова абурыў выбар мовы. «Якая ж ганьба. На расейскай пра Дзень беларускага пісьменства. Пра памылкі нават не кажу», – абураюцца карыстальнікі ў сацсетках.
«Па-кітайску б яшчэ…», «Які страшны бетон», «Гэта выглядае як здзек» – агульную рэакцыю можна апісаць як абуральную.
Варта адзначыць, што ў Вераніцынскім скверы, які названы ў гонар Канстанціна Вераніцына – аўтара слыннай паэмы «Тарас на Парнасе» – да ўрачыстацяў з’явілася яшчэ адна кампазіцыя. Скульптура ўяўляе сабой стос кніг, на карэньчыках якіх напісаны імёны беларусаў, што праславілі Гарадоцкі край. Аб’ект пад назвай «Вераніцынскі сквер» мае вядомыя сімвалы Скарыны – сонца, месяц і пяро. Па інфармацыі «Гарадоцкага вестніка», яго аўтарамі з’яўляюцца Юрый Татарыновіч, Аляксандр Зелянкоўскі і Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: