14 мая – дзень нараджэння Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа і метадолага. Гэта другі дзень нараджэння, які ён сустракае ў турме. Лепшы падарунак для філосафа – гэта жыццё яго ідэй, слоў і думак.
Дом беларусаў у Лодзі плануе адзначыць гэты дзень “чытаннямі” яго тэкстаў у розных гарадах і краінах: “Хай энергія нашага адначасовага інтэлектуальнага намагання, філасофскай размовы падтрымае яго, а нам дасць імпульс на новыя разумныя справы“, – паведамляецца на фэйсбук-старонцы філосафа.
Чытанні пройдуць у фармаце міні-семінара. Арганізатары загадзя адправяць зарэгістраваным удзельнікам два тэксты са зборніка на прачытанне, а потым прапануюць сабрацца ўсе разам і абмеркаваць вашыя ідэі, думкі і разважанні.
Рэгістрацыя на сустрэчу па спасылцы:
А ў Вільні ў Беларускім Доме (Vilniaus g., 20) 14 траўня ў 18.00 чытанні пройдуць у фармаце міні-семінара. Будуць чытаць наступныя раздзелы кнігі “Свабода і мысленне”:
- грамадзянскае дзеянне і паводзіны;
- ад народа да грамадзянскай нацыі.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: