Сёння спаўняецца 20 гадоў знакаваму альбому гурта N.R.M. “Дом культуры”. Адмысловую версію дыска з п’есай “Дом культуры” паміж песнямі, якая цалкам паўтарае лімітаванае першапачатковае выданне 2002 года, прадставіў у сацсетках Лявон Вольскі.
“Альбом “Дом Культуры” для мяне быў ня толькі музычнай, але менавіта й “культурніцкай” падзеяй, бо над ім працавалі аб’яднаныя творчыя сілы — я напісаў п’есу, якая гучала паміж песьнямі, пэрсанажаў гэтае п’есы агучвалі Ганна Вольская, Вольга Бабак, Уладзімір Шаблінскі, Сяргей Канановіч, музыкі N.R.M., – падзяліўся гісторыяй стварэння альбома музыка. – П’еса была натхнёная турамі гурта па Беларусі і сустрэчамі з рознымі прадстаўнікамі мяйсцовай адміністрацыі”.
“Уласна, сюжэт п’есы і будуецца на тым, што ў мястэчка Ёцэвічы мусіць прыехаць N.R.M., – нагадвае Лявон Вольскі. – Для гурта гэта звычайны шараговы туравы канцэрт, а для ёцэвіцкай адміністрацыі — падзея, ЧП раённага маштабу, пасьля якога можна і з пасады паляцець.
І вось галоўная прадстаўніца “вэртыкалі” Ёцэвічаў бярэцца за справу…”, – інтрыгуе аўтар.
Рэалізаваў запіс п’есы Анатоль Додзь (“Народны Альбом”).
Слухаць культавы альбом гурта N.R.M. можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: