Дабрачынная сустрэча ў падтрымку Майстэрні Добрай Справы для людзей з аўтызмам адбудзецца ў Мінску

Культура
Новая калекцыя керамікі Майстэрні Добрай Справы.

У нядзелю, 2 красавіка, у мінскай прасторы “Вершы” адбудзецца дабрачынная сустрэча і прэзентацыя твораў студэнтаў Майстэрні Добрай Справы, дзе займаюцца людзі з аўтызмам.

Ладзіцца сустрэча ў межах Сусветнага дня распаўсюджання інфармацыі аб праблеме аўтызму.

Арганізатары запрашаюць паразмаўляць пра аўтызм і Мінск, аб’яднаць гэтыя дзве тэмы і пабачыць працы студэнтаў Майстэрні, якія яны прысвяцілі любімаму гораду.

Можна будзе ўбачыць знакавыя месцы: Асмолаўку, парк Горкага, Планетарый, дом з русалкамі, Чырвоны касцёл і многае іншае.

Вас чакаюць:

  • паказ малюнкаў творцаў з Майстэрні Добрай Справы;
  • размовы пра аўтызм з Таццянай Галубовіч;
  • віртуальная экскурсія-лекцыя па горадзе ад гіда Ганны Багданавай.

Творчая майстэрня – сацыяльны праект, у якім 25 падлеткаў і дарослых з аўтызмам займаюцца творчасцю.

Уваход – free donation.

Дата: 2 красавіка

Час: 13.00

Месца: прастора “Вершы”, вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: