Belarus Outside Sound Sistem – праект перасоўнага фестывалю ад беларускага дыджэя Аляксандра Багданава і каманды колішняга культурнага цэнтра “Корпус” сабраў на падтрымку рэпрэсаваных культурных дзеячаў 3800 еўра. Гэтую суму заданацілі на адмысловых вечарах, зладжаных Papa Bo Selektah, наведвальнікі імпрэзаў у Тбілісі, Вільні і Берліне.
“Па выніках трох мерапрыемстваў мы перадаем Беларускай Радзе культуры на падтрымку беларускіх культурных палітзэкаў — 3800 еўра, – паведаміла каманда праекта ў сваіх сацсетках. – Дзякуй усім, хто дапамагаў рабіць падзеі. Мы зрабілі вялікую справу. Едзем далей!”.
Нагадаем, што канцэпт праекта Belarus Outside Sound Sistem палягае ў тым, каб не рабіць стандартныя эмігранцкія падзеі, на якія прыходзяць адны і тыя ж гледачы, – тлумачыў ідэю Аляксандр Багданаў у інтэрв’ю Reform.by. Каманда на чале з беларускім дыджэем скіравана на фармат “інтэрнацыянальнага “варушняку”, у якім выступы беларускіх гуртоў і выканаўцаў спалучаюцца з удзелам мясцовых дыджэяў і артыстаў.
“Для нас важна, каб мы змаглі паказаць для локалаў, што беларуская сучасная культура – гэта свежа”, – казаў Папа Бо.
Па вынікаў трох мерапрыемстваў у Тбілісі, Вільні і Берліне арганізатарам удалося не толькі спалучыць беларускія і мясцовыя сцэны, але і сабраць ахвяраванні на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры. Ці будзе працяг у Belarus Outside Sound Sistem? Мяркуем, што ў найбліжэйшы час гэта стане вядомым.
“Шчыра дзякуем Аляксандру Багданаву, камандзе колішняга культцэнтра “Корпус” і ўсім музыкам і наведвальнікам, што спрычыніліся да дабрачынных імпрэзаў, за давер і падтрымку”, – падзякавала арганізатараў Belarus Outside Sound Sistem Беларуская Рада культуры.
Сачыць за далейшым рухам дабрачыннага перасоўнага музычнага фестывалю можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: