Міністэрства культуры спыняе працоўныя адносіны з адным з найвядомейшых музейных кіраўнікоў – генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімірам Пракапцовым. Як паведаміла Reform.by крыніца з культурніцкіх колаў, на наступным тыдні пройдзе «развітальная» планёрка галоўнага менеджара ўстановы культуры з калектывам.
Сёлета генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага ў жніўні спаўняцца 70 гадоў. Таму афіцыйнай прычынай непрацягнення кантракту стаў паважаны ўзрост.
Па звестках крыніцы, Уладзімір Пракапцоў у статусе генеральнага дырэктара ўстановы дапрацоўвае апошнія дні.
Уладзімір Пракапцоў займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея 25 гадоў і лічыўся адным з «непатапляльных» менеджараў. Яго вядомым праектам стала стварэнне музейнага квартала, і дабівацца яго прыйшлося дзесяцігоддзямі. Часткова музейнаму кіраўніку ўдалося ажыццявіць свой праект – у пазамінулым годзе па вуліцы Карла Маркса, 25 быў адкрыты новы корпус Нацыянальнага мастацкага, а ў корпусе на Кірава, 25 – у новых умовах запрацавалі майстэрні рэстаўратараў, навуковая бібліятэка і фондасховішча. У планах дырэктара было і ўнутранае аднаўленне галоўных будынкаў музея – па вуліцы Леніна, 22 і 20.
У час дырэктарства Уладзіміра Пракапцова ў Нацыянальным мастацкім адбылося шмат гучных выставачных праектаў – ад «Дзесяці стагоддзяў мастацтва Беларусі»- да выставы «Жаночы род». І ў апошнія гады музею ўдавалася трымаць планку прафесіяналізму на фоне агульнай паступовай дэпрафесіяналізацыі ўстаноў культуры з-за рэпрэсій адмыслоўцаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: