Яскравае відэа ў год 500-годдзя выдання “Малой падарожнай кніжыцы” беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны стварыў Беларускі офіс імя фонда Конрада Адэнаўэра (KAS Belarus).
Песню “European Superstar Francysk Skaryna” выконваюць нямецкі музыка і грамадскі дзеяч Якаб Веленштэйн (Jakob Wöllenstein) і легенда беларускага року Лявон Вольскі.
KAS Belarus, які зараз знаходзіцца ў Вільні, некалькі раз на год выпускае музычныя кліпы сацыяльнай і асветніцкай скіраванасці. Гэтым разам у арганізацыі з’явілася ідэя “паказаць пераканаўчую сувязь Беларусі і Еўропы” на прыкладзе асобы беларускага гуманіста, лекара, перакладчыка, які жыў, вучыўся і ствараў у розных гарадах Еўропы.
“Мы адразу вырашылі, што European Superstar — гэта Францыск Скарына, – дзеліцца гісторыяй стварэння кліпа KAS Belarus. – Для нас было важна, каб у Скарыне перасталі бачыць персанажа падручніка гісторыі, акружанага датамі і званнямі, але ўбачылі жывога чалавека, беларуса, які прайшоў складаны шлях і пакінуў значны ўнёсак не толькі ў беларускай, але і ў еўрапейскай гісторыі”.
“Многія беларусы зараз паўтараюць шлях Францыска Скарыны і гэтаксама робяць свой унёсак у гісторыю розных краін і гарадоў”, – дадае KAS Belarus.
Над анімацыяй у кліпе працавалі Маргарыта Ціхановіч, Аляксандра Хутная.
Стваральнік відэа – рэкламная агенцыя “Moloko”.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: