Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA анансаваў конкурс рукапісаў на беларускай мове

Культура
Фота: pradmova.by.

«Шуфлядка» — так будзе называцца конкурс рукапісаў, які з новага года запускае Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

«Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма; але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове. (Так, гэта азначае, што можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую). Прыз пераможцам у намінацыях: дапамога ў выданні кнігі праз выдавецтва»,распавядаюць пра новую ініцыятыву арганізатары форуму.

Мэта конкурсу — падтрымаць аўтараў (і пачаткоўцаў, і тых, хто піша даўно), падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў, ды, натуральна, садзейнічаць публікацыі рукапісаў — з’яўленню новых кніг.

Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:

  • дзіцячая і падлеткавая літаратура;
  • нон-фікш, гістарычная і дакументальная проза;
  • масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.

Збор заявак аб’яўлены на студзень-люты 2023 года.

Наступныя этапы «Шуфлядкі»: у сакавіку — абвяшчэнне доўгага спісу ўдзельнікаў, у красавіку — кароткага спісу, вызначэнне лаўрэатаў — травень.

Падкрэсліваецца, што журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар.

Сачыць за навінамі новай ініцыятывы можна ў сацсетках PRADMOVA.

Нагадаем, што фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA — гэта ўнікальная культурная падзея Беларусі. Форум пазіцыянуе сябе як месца сустрэч пісьменнікаў, выдаўцоў, чытачоў, рэдактараў, дызайнераў, як беларускіх, так і замежных. Яго місія — спрыяць кніжнай культуры, узмацненню і развіццю інтэлектульнага асяроддзя краіны. На жаль, з-за рэпрэсій улады прастора беларускай кнігі, вольнага слова ў Беларусі памяншаецца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Читайте нас в Google News, Facebook, Twitter или Telegram!

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: