На сваёй фэйсбук-старонцы арганізатары фестывалю PRADMOVA вырашылі ўсталяваць кантакт з будучымі ўдзельнікамі і гледачамі і задалі некалькі пытанняў.
- У якіх гарадах вы б хацелі прыйсці на фестываль?
- Якіх літаратараў, перакладчыкаў, мастакоў (у шырокім сэнсе гэтага слова) вы б хацелі пабачыць?
- Якія фарматы імпрэз вы лічыце найбольш удалымі для фэсту?
- Якія выдавецтвы і кнігі вы чакаеце?
Напісаць адказы, ідэі або пажаданні просяць у каментарах, у асабістых паведамленнях альбо на пошту ([email protected]).
Нагадаем, першы раз беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA праходзіў у 2018-м у культурніцкім інкубатары ОК16.
Летась фестываль прайшоў у чатырох гарадах – Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні, а таксама анлайн. У кожнай лакацыі была свая праграма.
Суарганізатарка фестывалю PRADMOVA Таццяна Нядбай патлумачыла, як звычайна фарміруецца праграма – пераважна з заявак праз адкрыты набор і рэкамендацыі. Часткова – праз мэтавыя запрашэнні саміх арганізатараў.
Частка ўдзельнікаў заяўляецца на фестываль самастойна, са сваёй імпрэзай. Звычайна фестываль імкнецца задаволіць усе заяўкі і адрэагаваць на ўсе прапановы, дасланыя арганізатарам.
Што тычыцца этычных момантаў, для арганізатараў важна не дапускаць цэнзуры, але і не дазваляць прапаганды (напрыклад, не запрашаць удзельнікаў, якія б транслявалі прапагандысцкі наратыў).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: