Фестываль “Нефільтраванае кіно” адкрыў рубрыку нязнятых фільмаў

Культура
Гледачы фестывалю "Нефільтраванае кіно". 2018 год. Фота: facebook.com/nefiltravanae.kino.

Адзіны незалежны афлайн-фестываль у Беларусі “Нефільтраванае кіно”, які пройдзе ў Мінску 24-26 сакавіка, аб’явіў аб стварэнні ініцыятывы “Вечар нязнятых фільмаў”. Аўтарам прапаноўваецца не паказаць сваю работу, а распавесці ідэю будучага фільма.

Праз трыццаць гадоў пасля з’яўлення феномена “изустного кино”, выдуманага вядомай арт-групай “Белорусский климат” у пачатку 1990-х, беларусы зноў вяртаюцца да формы, што існуе на стыку літаратуры, тэатра і шоу. Тады, у пачатку 1990-х, “изустное кино” ўзнікла ў адказ на сустрэчу беларускіх аўтараў з сусветным кінематографам, што трапіў у наваствораную краіну праз высілкі кінападзвіжнікаў. Цяпер жа “вечар нязнятых фільмаў” фіксуе іншыю тэндэнцыю – небяспеку здымаць незалежнае кіно ў Беларусі 2023 года, калі чалавек з камерай у публічным месцы прыроўніваецца да злачынца.

“Што рабіць з нерэалізаванымі ідэямі? – звяртаецца да патэнцыйных “изустных” фільммейкераў арганізатары фестывалю “Нефільтраванага кіно”, якое славіцца нефарматным падыходам да кіно як практыкі асэнсавання рэальнасці. – Падзяліцца імі. З сённяшняга дня мы пачынаем прыём заявак нязнятых фільмаў. Аўтары лепшых гісторый здолеюць расказаць іх гледачам на адкрыцці фестывалю ўвечары пятніцы 24 сакавіка 2023 года”.

Каманда форуму акрэслівае межы “нязнятага кіно”.

“Мы не абмяжоўваем творчыя інструменты – аўтары могуць карыстацца ўсімі апавядальнымі прыёмамі і жанрамі: ад стэндапа да споведзі. Галоўная задача – уцягнуць гледачоў.

Працягласць гісторыі – не больш пяці хвілін, – тлумачаць арганізатары фэсту. – Аповед не абавязкова мусіць будавацца з пункту гледжання рэжысёра, аўтар можа паўстаць і ненадзейным апавядальнікам, персанажам гісторыі і нават акцёрам нязнятага фільма”, – удакладняюць яны.

Калектыў “Нефільтраванага кіно” падкрэслівае, што паведаміўшы сваю ідэю, фільммейкеры, апавядальнікі не толькі атрымаюць зваротную сувязь ад гледачоў, але, што самае галоўнае, займеюць магчымасць знайсці аднадумцаў.

“Урэшце рэшт, кіно – гэта калектыўная творчасць”, – нагадвае каманда “Няфільтра”.

У выніку “вечар нязнятага кіно” паўстае своеасаблівым пітчынгам (прэзентацыяй будучых праектаў), уласна, імпрэзай “изустных фильмов”, ды гэтаксама кейсам адраджэння ўнікальнага арт-феномена ў новым кантэксце. Фестываль “Нефільтраванае кіно”, якое сваёй мэтай бачыць пошук новых формаў апісання рэальнасці, нечакана намацвае сродак, з дапамогай якога гэту “сюррэалістычную” рэальнасць можа паспрабаваць адлюстраваць. Але пытанне ў тым – ці ўбачаць аўтары магчымасці мовы “выдуманага кіно”?

Што да канкрэтыкі, то ўсім ахвочым прапануецца выслаць сваю гісторыю да 10 сакавіка па адрасе [email protected] Для тых, хто знаходзіцца не ў Беларусі, таксама ёсць варыянты – прапаноўваецца зняць відэа ці аўдыя.

Пазнаёміцца з раскладам фестывалю і дазнацца больш пра “вечар нязнятага кіно” можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Мы будем очень благодарны за поддержку нашей работы донатом:


Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: