Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай можна паглядзець у анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK. З Беларусі бясплатна

Культура

Фільм «II» Улады Сяньковай — гэта сучасная ігравая драма пра беларускіх падлеткаў, якая ўздымае пытанні, што тычацца многіх людзей. Сярод гэтых тэм — булінг у школе, дыскрымінацыя ЛГБТ+, секс і недахоп сексуальнай адукацыі.

«Калі б я была кінакрытыкам, то напісала б, што гэта драйвовая гісторыя для людзей рознага ўзросту — ад 16 гадоў», — паведаміла рэжысёрка пра сваю стужку.

16-гадовыя Насця, Саша і Крысціна вучацца разам у 10 класе ў беларускім горадзе і жывуць, здавалася б, звычайным жыццём падлеткаў: урокі, рэпетытары, паходы ў кіно, вечарыны.

Насця марыць паступіць пасля школы ў Польшчу і некалькі разоў на тыдзень ездзіць да рэпетытара па польскай мове разам з сябрам Сашам. Польская Сашы даецца няпроста, ды і наогул яго жыццё далёкае ад ідэалу: з яго пастаянна здзекуюцца аднакласнікі, бо лічаць яго геем. Збольшага на розуме ў Крысціны не вучоба, а спатканні з хлопцамі. Яна ўвесь час надакучвае Насці трывогамі, што цяжарная. І Насця падтрымлівае сяброўку — нават у паходах да дактароў.

Стасункі з дарослым светам у Насці не ладзяцца. Адзіны, хто вылучаецца сярод занудных дарослых, — малады выкладчык англійскай Максім Андрэевіч, які карыстаецца сімпатыяй старшакласніц. І Насця таксама не можа заставацца абыякавай да абаяльнага педагога.

Здавалася б, штодзённае школьнае жыццё з радасцямі і нягодамі будзе працягвацца да выпускнога, але ў адзін дзень свет герояў, іх аднакласнікаў, настаўнікаў і бацькоў патрасе навіна, праз якую ўсе ўжо не змогуць паводзіць сябе па-ранейшаму, а ўсе страхі, забабоны і нянавісць да непадобных вылезуць вонкі.

У 2019 годзе на Варшаўскім кінафестывалі стужка атрымала ўзнагароду «Асаблівая згадка журы» ў конкурснай секцыі «Свабодны дух».

Фільм прызначаны толькі для індывідуальнага прагляду.

Прагляд фільма «II» гледачы з замежжа могуць набыць за 5$. Доступ да фільма захоўваецца 30 дзён з моманту першага прагляду, пры гэтым глядзець яго можна любую колькасць разоў.

Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, прагляд даступны бясплатна, як і ўвесь рэпертуар медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: