Кароткаметражная карціна беларуска-польскай кінематаграфісткі Мары Тамковіч “У жывым эіфры” была адабрана ў конкурсную праграму аднаго з буйных форумаў кароткаметражнага кіно ў Еўропе – Tampere Film Festival. Сёлета падзея пройдзе ў 53-ці раз у горадзе Тамперэ, Фінляндыя, з 8 па 12 сакавіка.
Нагадаем, што фільм “У жывым эфіры” ўжо адзначаны на іншых кінафорумах, распавядае гісторыю затрымання беларускіх журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Экшн, трылер і драма ў адным кароткім «удыху» – гэта кіно-пагружэнне ў адзін са страшных дзён пратэснага Мінску 2020-га.
“Для мяне было важным ухапіць дух тых рашэнняў, што мусілі прымаць не толькі журналісткі, але беларусы ў кантэксце пратэстаў 2020-га, – распавядала пра карціну ў інтэрв’ю Reform.by Мара Тамковіч. – Таму што вельмі шмат людзей, на маю думку, паўставалі перад лёсавызначальны выбарам у той час і рабілі яго“.
У стужцы выкарыстоўваецца сапраўдны “стрым” Кацярыны і Дашы з Плошчы Пераменаў, але рэжысёрка падкрэслівае, што яе праца – усё ж такі мастацкі фільм.
“Так, пункт выйсця да гэтага фільму быў рэальны, фільм натхнёны рэальнымі падзеямі, але я абсалютна не прэтэндую на даставернасць. У мяне не было памкнення зрабіць усё як было “точь-в-точь”. Я ставіла сабе іншыя задачы”, – падкрэслівае аўтарка.
У Tampere Film Festival “У жывым эфіры” будзе прадстаўлены ў міжнародным конкурсе.
“Я вельмі радая, што з’явіўся яшчэ адзін шанц паказаць гледачам фестывалю гісторыю беларускіх журналістак, – дзеліцца эмоцыямі Мара. – Віншую здымачную групу і акцёрскі склад!”.
Стужка беларускай-польскай аўтаркі была знятая на Wajda Studio.
Расклад паказаў на фінскім Tampere Film Festival мусіць з’явіцца на сайце падзеі неўзабаве.
Кінафестываль у Тамперэ ўваходзіць у тройку найбуйнейшых фестываляў кароткаметражнага кіно ў Еўропе, побач з Клермон-Феранам (Францыя) і Оберхаўзенам (Германія). Яго паказы і мерапрыемствы прыцягваюць каля 30 000 наведвальнікаў. Усяго на фестывалі дэманструецца каля 400 фільмаў на больш чым ста сеансах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
🔥 Мы будем благодарны за поддержку нашей работы донатом.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: