in , , ,

Гадавіна смерці Алеся Ліпая: грошы на помнік сабраныя

  • 46
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Роўна год таму, 23 жніўня 2018-га, пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця паэт і журналіст, заснавальнік і нязменны кіраўнік інфармацыйнага агентства БелаПАН і сайта naviny.by Алесь Ліпай. Акурат да гэтай даты быў завершаны збор сродкаў на яго надмагільны помнік.


Збор закрыецца сёння ў 17.35. На момант публікацыі з дапамогай 239 чалавек сабрана ўжо 10 148 рублёў (пры неабходных 10 тысячах).

Ініцыявалі краўдфандынг сябры і калегі Алеся. Вось як расказаў пра гэта яго блізкі сябар, былы калега, а цяпер кіраўнік «Беларускага журналу» Андрэй Аляксандраў:

«Для меня лично эта кампания – принципиальная. Он любил свою работу, свою семью, любил жизнь, любил людей – и очень любил Беларусь. Этот человек очень много сделал для страны – даже если страна не всегда понимает, насколько важным для нее он был. Поэтому я верю, что памятник ему должен быть не семейным, не корпоративным – а народным. Вопрос даже не в деньгах (хотя без них сложнее, чего уж тут). Вопрос скорее в символе, в поступке – в том, в чем он сам был так хорош. Это возможность для каждого из нас положить свой маленький кирпичик в стену памяти про Алеся Липая», — напісаў журналіст у сваім Facebook.

Помнік выканае скульптар Вадзім Мацкевіч. Ён будзе ўсталяваны на магіле паэта ў Рудзенску. Алеся Ліпая пахавалі там побач з яго маці і сястрой.

Фото: ulej.by

Алесь Ліпай нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёна. Ён закончыў факультэт журналістыкі БДУ. У канцы 80-х быў удзельнікам таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». У 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам «Радыё Свабода» ў Беларусі і тады ж працаваў карэспандэнтам і рэдактарам аддзела навін у «Знамени юности». Ужо ў 1991 годзе Алесь Ліпай, яшчэ малады журналіст, заснаваў першае ў Беларусі прыватнае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. За гады сваёй працы агенцтва і яго сайт naviny.by атрымалі мноства журналісцкіх прэмій.

Алесь Ліпай быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Яго першы паэтычны зборнік «Пад снегам» выйшаў у 2000 годзе, далей былі «Рэшта» (2007) і «Абдымкі» (2017).

Апошнія гады жыцця Алесь Ліпай змагаўся з анкалагічнай хваробай. У чэрвені 2018 года супраць яго была заведзена крымінальная справа, яго падазравалі ў нясплаце падаткаў у папярэднія два гады за атрыманыя з-за мяжы грошы. Алесь Ліпай прызнаў парушэнне і адразу ж сплаціў усю суму падаткаў і пені — больш чым 191 тысячу рублёў. Аднак справу не спынілі, і 12 жніўня тэрміны расследавання працягнулі яшчэ на месяц. У гэты ж час узнікла вядомая «справа БелТА», якая закранула і БелаПАН: былі вобшукі, рэдактара Ірыну Леўшыну і карэспандэнта Таццяну Каравенкаву затрымлівалі на некалькі дзён. Праз два тыдні Алеся Ліпая не стала. Яму было 52 гады.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


  • 46
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


19 тонн зерна спасли на пожаре сушилки в Лепельском районе

«Банк развития» увеличит кредитный лимит панафриканского банка до 150 млн долларов